Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Адзначылі свята і ў каледжы! Выкладчыкам беларускай мовы быў праведзены моўны турнір “Пагавары са мной на роднай мове”. Навучэнцы развівалі пазнавальную дзейнасць, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці і павагу да роднай мовы.

